Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У народным стылі

Закацілася сонейка
I патухла ружовае,
А дзяўчына вясёленька
Адзяваецца ў новае.
Выбягае на ганачак
I глядзіць на дарожаньку:
– Дзе ты, родненькі Яначак,
Пакажыся на вочанькі.
Так учора маліў мяне
Перад золкам-світаначкам,
Каб стаяла пад ліўнем я,
I шапнуў мне: “Каханачка…”
Каб сягоння ўся ночанька
З бліскавіцай ды з громікам –
Я б прыціхла лагодненька
Ля яго, як ля сонейка.
Можа, ўсё-такі збудзецца:
Гэткі дужы й нясмеленькі
Пад пярун пацалуецца
I шапне пра вяселлейка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У народным стылі - Янусь Малец