Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рызыка

Пакіну свае сляды
На тонкім і слізкім лёдзе,
Нясмела пайду да вады, –
Туды, дзе й рыбак не ходзіць.
У полымны вір зірну,
Адчую, як сэрца стыне…
Цікава мне: ці павярну
Назад, дзе спакой нахлыне?..


Верш Рызыка - Янусь Малец