Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ружавее, пунсавее, задыхаецца завея

Ружавее, пунсавее, задыхаецца завея,
Сонца высунула з хмар
Задаволены свой твар.

Па-надлесам,
Па-над полем
Развінаецца раздолле,
I выпырхваюць з-пад ног
Дні пакут і дні трывог.

Асвятляецца дарога
Да царквы,
Да Пана Бога;
Уваходжу ў Новы Дзень,
А за спінай –
Чорны цень…


Верш Ружавее, пунсавее, задыхаецца завея - Янусь Малец