Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хачу вярнуцца да цябе

Я хачу вярнуцца да цябе
Краскай ціхай ля ўтравелай сцежкі,
Засланіць зямлю сваёю ўсмешкай –
Я хачу вярнуцца да цябе.
Каб мяне пазнала ты ў жальбе,
Прыгарнула да свае усмешкі.
Я хачу вярнуцца да цябе
Краскай ціхай ля ўтравелай сцежкі…


Верш Я хачу вярнуцца да цябе - Янка Сiпакоў