Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нязжатыя гоні

Позняя восень. Буслы адляцелі,
Лес абгаліўся, палі апусцелі,
Толькі нязжатыя гоні адны,
Смутную думку наводзяць яны.

Шэпча, здаецца, там з коласам колас:
Нудна нам слухаці восені голас,
Нудна хіліцца да самай зямлі,
Спелае зерне купаць у раллі.

Кожную ночку ў нас толькі начуюць
Дзікія птушкі і злосна руйнуюць,
Заяц нас топча, віхура нас б’е…
Дзе ж гэта сейбіт? Чаму жаць не йдзе?

Вецер даносіць адказ неўпапад:
Вашаму сейбіту моцы не хват!

Пераклад з рускай – М. Някрасава


Верш Нязжатыя гоні - Янка Купала