Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Надыход зімы

Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно кладзіце мату,
Каб не клаў мароз сляды.

Даставайце з вышак сані,
Гайда сцежкі праціраць
І па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!


Верш Надыход зімы - Якуб Колас