Верш Адлёт Жураулёу
Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.
Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна –
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!
Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
і агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.
Стомленасць, знямеласць…
Тояць думку боры…
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?
Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.
У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Меншыцца шнурочак,
У паднеб’і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг – і прападае.
І стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што – сам не знаеш.
Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы
І глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.
Ещё вершы:
- Адлёт жураўлёў Белыя валокны Сцелюцца над долам. Не спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам. Сцелюцца валокны, Тчэцца павуціна – Блізка, блізка восень, Смутная […]...
- Бел-чырвона-белая калыска На радзме сэрца ў глыбіні, У краіне нашай перамогі, Ля празрыстых водаў чысціні Бел-чырвона-белыя дарогі. Дзе вятрыска лётае у снах, […]...
- На адлёт гусей Заклінаннем неба Гэты клін гусіны Затуманіў вочы Восеньскаму дню. Тут дзяўчо Хатыні Ўслед яму махае Хустачкай пунсовай Вечнага агню. І […]...
- ПАХНЕ Ў ЛУЗЕ КАНЮШЫНА ПАХНЕ Ў ЛУЗЕ КАНЮШЫНА… Пахне ў лузе канюшына, Горкі слезы л′е дзяўчына, Хлопец не мычыць, не целіцца, Абяцанкі мякка сцелюцца… […]...
- Цемра Сцюдзёна і цёмна – Нібыта не лета… Зялёна і ярка – Нібыта не восень… Стаіш ля вады – Нібыта прыгожа… […]...
- Жураўлі ў вырай адлятаюць Жураўлі ў небе мітусяцца, Зграя з крыкам ў вырай адлятае. Мне таксама каб туды падацца, Дзе дзяцінства знічкай прападае. Выведзе […]...
- Першыя сняжынкі Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі – Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі. Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі, Кружацца, кружацца Ціха, паволі. […]...
- Вечарам Хавае змрок у небе хмары. Агонь ён паліць вечных зор; Глядзіцца месяц у выгары, Дзе не змаўкае жабаў хор. Не […]...
- Клін Кахаю, смяюся, плачу- Запознены ў небе клін Кірунак узяў за удачай, І мроіцца, што ў ім Лячу я ў невядомасць, […]...
- Белыя сыплюцца долу крышталiкi Белыя сыплюцца долу крышталiкi, Белыя крышацца хмаркi ўгары. Сосны захутаны ў белыя шалiкi. Белая мiтусь у белым бары. Белая, мяккая […]...
- Я так баялася гэтай сустрэчы Я так баялася гэтай сустрэчы. Я думала: яна ўспыхне маланкай з яснага неба ці сцюжна агорне агромністай кропляй. Я так […]...
- Лебедзі Шуміць каля вуліцы Энгельса сад, Там ліпа, таполя, каштан, Там пад аховай цяністых прысад Плюскоча фантан. I лебедзь высока ўзнімае […]...
- Не шукай ты “Нашай нівы Не шукай ты “Нашай нівы” Там, дзе бойкі гандаль півам. Гэй, дзе ганяць нашу мову, Дзе вышукваюць “крамолу”- Не шукай […]...
- Бой Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, З чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь. Поўсць ягоная, як […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА (9.03.1840–15.04.1900) “Яснавяльможнай пані, напэўна, вядома, што яе высакароднаму сыну я абавязаны ўсёй сваёй будучыняй; мабыць і да сянняшняга дня я […]...
- Май зялёны на парог Май зялёны на парог. Ночка. Вішні белыя. Ходзім мы з табой удвох, Нібы звар’яцелыя. Не страчаліся з зімы. Што ж […]...
- Ну вось стаю з працягнутай рукою Ну вось стаю з працягнутай рукою з рахунку збіўся, ловячы каменні, ляцяць яны няспынна прада мною. бязладна ў нашым свеце […]...
- МІЛЫЯ МЯСЦІНЫ Белыя крыніцы З халоднаю вадзіцай… Чырвоныя пагоркі, Заходы надвячоркам… Белыя лясочкі, Птушак галасочкі… Мілыя мясціны – Нам беларусінам....
- ДАРАДЦА ВЯСНЫ Вясна — як сам, як свае гады. Пасля зімы душа ледзь-ледзь не плача, бо на радзіме зноў цвітуць сады, сады […]...
- ШТУЧНАЕ СВЯТЛО Бывае так працягла ноч, Што дню, здаецца, не саступіць Але будзільнік б’е чагосць, І ўжо няма чаго марудзіць. Я узнімаю […]...
- Стаіш у лесвічным пралёце Стаіш у лесвічным пралёце… Знаёмы стан, знаёмы твар. Зноў з сігарэтаю ў роце Без усялякіх добрых мар. Ці памятаеш пра […]...
- Беларусь Беларусь…Радзімая старонка. Гукі спеваў л’юцца звонка. У жытнім полі васількі, У небе сінім белыя буслы. Беларусь… Матулечка рОдная. Гучнасць мовы-песьня […]...
- Аб рэўнасці Як увосень знікае Маркотнае сонца за свет, То зямля сваё сонца Раўнуе да іншых планет. Сонца дзе прападае Так доўга? […]...
- ЗГРАЯ Як прыдзе ноч, я зноў зайграю на мяккіх струнах цішыні і, можа, ваўкалакаў зграя вачэй чырвоныя агні запаліць у лясной […]...
- Садоўнік Выспелю белыя-белыя, чыстыя-чыстыя. Вызваню іх, быццам зоры ў роднай цішы. Толькі б на голлі жыцця маладзёна-вячыстыя ззялі ўноч між другіх […]...
- Верш пра белы наліў Белыя яблыкі, першыя яблыкі лета, са скурай пяшчотнаю, бы ў немаўляці, хрусткія, як белы зімовы сьнег. ваш водар мне не […]...
- Віланэль Забытых гусляў гукі. Салодкі напамін. Плылі стамлённа рукі. Над безданню разлукі зацвіў зімой язмін. Забытых гусляў гукі. Гучалі без прынукі […]...
- У цемры начы У цемры начы Я заўжды адчуваю Словы і гукі яе. Мары і думкі У цемры хаваю Быццам сама ад сабе. […]...
- Вось я, вось ты Вось я, вось ты, І толькі ноч сівая паміж намі. Вось я, вось ты, Сярод людзей мы нібы здані. Вось […]...
- На ростанках Ты скажы мне, цьма глухая: Доўга будзеш ты ляжаць? Доўга будзе думка злая Сэрца жалем калыхаць? Не шумі ты, лес […]...
- Ноч. Цемень Хоць вочы выкалі. Аспрэчваю тэму: Кахаць адвыклі мы? Бяссонніцу лаўлю за хвост – Не ловіцца. Ад цяжкіх думак ложак, нібы […]...
- ТРЫ ПАДАРОЖНІЦЫ ТРЫ ПАДАРОЖНІЦЫ Тры падарожніцы немаладыя неяк сышліся ля брамы ў сцяне. — Дзева самотная, хто ты? — Марыя. — Што […]...
- Балада Ноя Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу Доўга снілася спакусна па начах Залатая, быццам бы агонь, Еўропа, Шэрая, як попел на […]...
- Стаіш на парозе Стаіш на парозе, а я ўсе не веру. Няўжо ты, каханне, пастукала ў дзверы? Няўжо ты прыйшло да мяне нечакана? […]...
- Вясёлкавыя гукі Вясёлкавыя гукі… *********************************** Ты не сагрэеш ні душу, ні рукі І пацалункам твар не апячэш. Згубіліся вясёлкавыя гукі – Як […]...
- Працавітая дзяўчынка Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена. Грэбнем чэша ёй галоўку. I мые сукенку. То пагушкае на ручках, То пацешыць байкай […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ НОВІКА–ПЯЮНА (27.08.1906-26.08.1994) У небе Айчыны чарнюткія краты, І чэрап у небе-не сонца-плыве. Пры новай уладзе ты зноў вінаваты, Што ты беларусам […]...
- Адлятаў у вырай Адлятаў у вырай Прахалодай вечар, Змрок гайдаў ледзь травы Перазвонам рос, Як табе ў каханні Я прызнаўся шчырым, Пасцяліў пад […]...
- Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь Соль словаў запаветных, Яшчэ яму расці, сталець, А маці шые ветразь. Мінаюць доўгія гады Ў турботах […]...
- Марцін Тураўскі У дванаццатым стагоддзі, У манастырскам асяроддзі, Светлы старац Марцін жыў, Добрым кухарам служыў. Да глыбокай старасці, Быў заўсёды радасным. Як […]...