Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вера. Адзіства. Любоў

Вера. Адзіства. Любоў.
Так загучала ізноў…
Вера ў адзінства Сусвету.
Хто валадарыць пры гэтым?

Хто там, у сэрцы на троне?
Што затаілася ў скронях?
Думку якую агучыш?
Можа, сябе сам навучыш:

Кожны з людзей – унікальны,
Кожны наш крок – вырашальны.
Знойдзем да сэрцаў шляхі –
Скінем разладаў грахі.

Як да адзінства імкнуцца?
Праз адмаўленне дзікунства,
Праз узвышэнне любові
Знойдзем сцяжынкі паволі.

Чыстая думка, святая,
Хай нада мною лунае
І паўтараецца зноў:
Вера. Адзінства. Любоў.


Верш Вера. Адзіства. Любоў - Ядвіга Рай