Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось зараз

У мамінай хаце печку кармлю
Сухімі ацярэбкамі саду.
I крыўдна зрэзанаму галлю,
I кожны сучок
Хоча пальцы ўкалоць,
Каб мне адпомсціць за недагляд,
Што рэдка ў змоўклай хаце бываю,
Што без пяшчоты дзічэе сад,
Які садзілі йшчэ бацька й мама.
А вецер дзвярыну як віхтане –
I вочы мае наеліся дыму.
Вось зараз мама зойдзе і мне,
Што печку не так распальваю,
Скажа…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вось зараз - Вось зараз