Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На лекцыі, дзе зараз я сяджу

На лекцыі, дзе зараз я сяджу,
Мяне няма.
Лячу, гляджу – унізе акіян,
А вось і край, дзе ты жывеш,
А вось твой дом, пакой…
Тут зараз ноч, ты спіш,
А я – у сон унікну твой.
Прыду і сяду ля цябе,
Крануся да рукі…
Чаму ж ты, любы, мілы мой,
Спалоханы такі?


Верш На лекцыі, дзе зараз я сяджу - Вольга Ласаева