Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калегу-інтэлігенту

Той, хто зараз на троне,- ён духам жабрак.
І вяршыня яго – мерседэсы ды корты.
Ты ж дык знаеш, асветніцкай нівы батрак,
Што бывае з душою, прададзенай чорту.

Чый парушаны будзе святы запавет,
Як хоць кропляй крыві замацуеш пергамен…
Ты ж спасціг, што у гэты прыходзячы свет,
За сябе і за продкаў трымаеш экзамен.

Не на тое прыйшлі, каб спакойна сядзець
На каленях улады ціхмянай балонкай,
І маўчаць, і наўмысна ў той бок не глядзець,
Дзе народ твой ў бяздонную цягнуць палонку!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калегу-інтэлігенту - Вольга Іпатава