Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час праз сваю педантычнасьць нашмат мудрэйшы за памяць

Час праз сваю педантычнасьць нашмат мудрэйшы за памяць,
бо ўсё пакідае на ўласных месцах,
і, як гаспадар кватэры, якую здымаеш, незадаволена паліць
і ў вакно назірае, як лісьце зьбягае
па нябачных лесьвіцах,

А потым, покуль срэбны відэлец ляціць на падлогу,
альбо жменя зямлі з далоні ляціць на чыюсь труну,
час, як кот, скруціўшыся ў кола, падоўгу
вядзе на сьцяне пакоя курну.

І лісьце цяпер ірве свае зжаўцелыя пупавіны;
і, здаецца, нішто не нэрвуе нагэтулькі у жыцьці,
як адчуваньне, што нехта вось-вось з’явіцца павінны,
а нехта сысьці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час праз сваю педантычнасьць нашмат мудрэйшы за памяць - Віталь Рыжкоў