Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты мяне, калі зможаш, прабач

Маё сэрца так доyга баліць…
Што здаецца не здолею болей…
Без цябе y гэтым свеце пражыць…
Каб не згінуць пад націскам болі…

Ты пакінуy мяне назаyжды…
Нават сны мае больш не хвалюеш…
Толькі ведаю… Пройдуць гады…
і аднойчы мяне ты разбудзіш…

І мы пойдем з табою туды…
Дзе пакінулі нашы пачуцці…
Дзе згубілі сябе праз гады…
У каханні другіх пад прымусам…

Нам збавення з табою няма…
Так і будзем кружыцца y марах…
Бо цябе адабрала зямля…
Бо не лётае бусел у пары…

Ты мяне, калі зможаш, прабач…
За yсе словы, якія калолі…
Прама y сэрца… А я, як палач…
Дабаyляла табе новай болі…

Ты мяне, калі зможаш, прабач…
Што цяпер слёзы змылі мне вочы…
Што душой маёй грае скрыпач…
Год ад году… Ад ночы да ночы…


Верш Ты мяне, калі зможаш, прабач - Вікторыя Ковель