Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я спазнілася праз дождж

Я спазнілася праз дождж,
Я спазнілася…
Хоць спяшалася і бегла як магла.
Закахалася ў цябе,
Ці стамілася
Я чакаць таго, за кім ішла?

Я спазнілася праз гром.
Навальніцаю
Бегла, бегла басанож па пяску.
Можа быць тады была паланіцаю?
Дык куды яшчэ дагэтуль бягу?

Я спазнілася,
Я моцна спазнілася…
Ты, магчыма, не чакаеш ужо.
У душы маёй нешта замянілася
Праз абставіны, праз час, праз жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я спазнілася праз дождж - Вікторыя Галоўчык