Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І адшумеў ужо мой сад

І адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча зноў мяне радзіма,
і веска з жменею зярнят,
Ля плота ў чырвані рабіна.

І поле, дзе шчэ юнаком
Калісці з дзедам статак пасвіў.
і лес той ціхі і сівы,
Што прад зімою лісце страціў.

Усе тут хочацца абняць,
Што помніш ты, і дзе мы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.


Верш І адшумеў ужо мой сад - Віктар Яцэвіч