Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падбярозавік

Сэрца сумам засеяна,
Хмельнай радасці роздумам.
Ад Сяргея Ясеніна
Я хварэю бярозамі.

Уцякаю ад поснага,
Што мне бытам адведзена –
Аж да вечара позняга
Да гаёў у адведзіны.

Папракнуць мяне волаты,
Пазайздросцяць мне хліпкія…
Я ж бярозай зняволены,
А не простымі ліпамі.

Засмяюцца разумнікі –
Задымлю папяросаю.
Ані кроплі не сумна мне,
Каля я – падбярозавік…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падбярозавік - Віктар Стрыжак