Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА
(1800-1875)
Ты тут нарадзіўся і ты ўжо тутэйшы,
Як гэтае неба, як гэта зямля,
Дзе кужаль бялее, чарнее ралля.
І ты ўжо за бацьку крыху весялейшы,
Бо тут нарадзіўся, ды гэту самоту,
Нібыта рачулку, што выйшла з-пад лёду,
Не любіш, бо лёд акрываўлены, белы,
Нібыта фальварак у попел згарэлы,
Плыве прад табой па вадзе, як па дыме,
І ўжо касінераў ніхто не падыме
Пайсці і змагацца за долю, за волю,
Якой ты не можаш, стары, зразумець.
І будзеш начамі ў цямнечу глядзець
І слухаць, як вецер, ламаючы голле,
У парку шуміць і варонаў пужае.
А снег растае і вада ў свет сплывае,
Як тое, што тут адшумела, было
І побач з табой, нібы прывід, прайшло…
5–7.12.2005
(2 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА КАНДРАТА ШНІПА (1820-1916) …А ты-ляснік і лес-твой панскі дом, Зялёным перапоўнены святлом Шуміць і не дае спакою ўсім Ні чужакам-падпанкам, ні сваім, […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ВАРОНКІ (17.04.1891-4.06.1952) Ад беларускіх ніў, ад роднай хаты З’язджаеш у Амерыку і ты, Але не для таго, каб стаць багатым, Каб […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (13.10.1888-15.08.1954) Па Беларусі ў світцы белай, У пыле зорак і дарог Ідзе, задумны, пасівелы, Вандроўнік-мудрых фарбаў Бог. Чароўны кій вядзе […]...
- БАЛАДА ГЕРМАНА ШНІПА (1760-1830) Пра рыцарства, пра Прусію забыцца! Тут іншы свет, тут іншае жыццё. Ляціць пад ногі, як агонь, лісцё, Смяецца маладзён […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО (19.03.1921-29.07.2004) Ты знайшоў залатую жылу- Гэта наш беларускі шлях, На якім у траве магілы І вуголле ў крыві й слязах. […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДЫЛЫ (14.04.1880-07.04.1937) Ад родных слоў, ад родных ветлых хатаў, За тое, што ты любіш родны край, Завезлі, як ваўка, цябе ў […]...
- Свіцязь Мне Свіцязь начамі сніцца. Мне доўга начамі не спіцца. З табою хачу сустрэцца, Ці гэта толькі здаецца. Мне Свіцязь сніцца […]...
- БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842) Парыж, як лёд, халодны і чужы. Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму, Каб на тваім, нібыта меч, […]...
- БАЛАДА АНТОНА СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКАГА (7.02.1892-7.03.1983) Ты сёння паўстанец, а заўтра-святар, А потым ізноўку-вайна і астрог. У Слуцку апальвае хмары пажар І попел, як снег, […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ (20.11.1948-25.11.1988) Жыццё кароткае, як ноч, што забівае, І вечнае, як верш, які з душы ўсплывае, Як з неба зорка, да […]...
- БАЛАДА ГЕДЗІМІНА (1275-1341) Нібыта смерць, халодная зіма І ў Вільню аніхочацца вяртацца, Бо ўсё замецена, і ўжо віна няма, І ў замку […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА (17.12.1886-9.03.1953) Шумяць знаёма ясень і каліна. Але не родны край тут, тут-чужына. І ты не вернешся дамоў ніколі, Як ліст […]...
- БАЛАДА ЯГАЙЛЫ (1352(?)-1.06.1434) …Прад табой крыжакі, як на полі крыжы, Дзе твой брат, дзе твой сын, дзе твой бацька ляжыць, Дзе ляжаць […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА (12.01.1941-26.01.2003) Чужое становіцца родным, І песня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і […]...
- БАЛАДА ЛЬВА САПЕГІ (4.04.1557-7.07.1633) У Ружанах на вуліцы вецер, Нібы воўк, што ў начы заблудзіў, Ля вакон, што да раніцы свецяць, Прыпыніўся, свой […]...
- БАЛАДА ПЯТРА БІТЭЛЯ (6.06.1912– 18.10.1991) На парваных мяшках з-пад цыменту Ты зялёнкаю пішаш, і ноч Прад табой, як жалобная стужка, Што да Божых […]...
- Зіма ўцякае начамі Светлых дзён баючыся, – Мутнымі ручаямі, На пачарнелай крызе, Зіма ўцякае начамі. Ёй на шляхах світальных Не ваяваць з туманамі, […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ТУРАВА (25.10.1936-31.10.1996) З экрана, нібыта з нябёсаў, Сыходзіць балотны народ. І нельга глядзець без слёзаў На гэты біблейскі сыход. І слёзы […]...
- БАЛАДА ВАЛЕРЫ МАСЛЮКА (30.03.1953-26.08.2001) На сцэне пустой зноў рыпяць палавіцы, Як сосны старыя начамі рыпяць Па-над інсургентам, якому не спіцца, Якому нічога няма […]...
- Балада Ноя Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу Доўга снілася спакусна па начах Залатая, быццам бы агонь, Еўропа, Шэрая, як попел на […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА (16.06.1834 – 10.09.1916) У снягах задрамала світанне, І паўдня пачынаецца дзень. Для кагосьці за волю паўстанне- Гэта кроў, для кагосьці […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (19.10.1890-24.04.1910) Змяёй сціскае горла адзінота І кожны дзень усё мацней, мацней І так, што жыць на свеце не ахвота Сярод […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА ГЛЕБАВА (10.09.1929-13.01.2000) Мара пра мора музыкай вечнаю стала. Птушкі, як ноты, светла да сонца ўзляцелі Па-над курганнем, дзе Беларусь начавала, Па-над […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ ЕМЕЛЬЯНАВА (20.03.1952-6.10.2005) У пачцы цыгарэты, як патроны, Якімі забіваеш сам сябе, Бо немагчыма жыць і быць штодзённа Спакойным у краіне, дзе […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА (3.06.1786-16.03.1853) Чырвоная цэгла, нібыта з крыві Людзей беларускіх, якія Айчыне Жыццё аддавалі, казалі: “Жыві… А будзе Айчына, то й нас […]...
- НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ Чаму не можаш зразумець, Каб прыязджаць не пагасціць, А каб, нарэшце, адагрэць І ні за што не адпусціць. І спачуванне […]...
- БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (7.07.1796–11.08.1847) За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы […]...
- БАЛАДА МІТРАФАНА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА (14.06.1867-30.09.1934) Народ, які меў сваю дзяржаўнасць, мусіць мець яе зноў… М. Доўнар-Запольскі Крыжамі нашых продкаў нашы землі Пазначаны і гэта-назаўжды. […]...
- БАЛАДА ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (17.08.1559 – 6.05.1586) Слуцкае Евангелле напісана табой, І дачка ў цябе расце і вырасце святой Соф’яй Слуцкай, пра якую будзе […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА (1815-1846) Першы снег, як чыстая папера, На якой напішацца крывёй Шкодны верш пра беглага жаўнера, Што далёка ад зямлі сваёй […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911) …Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе, А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір. Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе, Бо […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (СІРОТКІ) (2.08.1549 – 28.02.1616) Абсягі Вялікага Княства з табою, Як продкаў тваіх у табе жыве кроў. Каменне і травы й […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА (10.02.1868 – 20.05.1918) За родную краіну, звычай і мову, за гонар груддзю ўставайце. К. Каганец …І турма на зямлі на […]...
- БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ (каля 1837-пасля 1886) Ты ў высылцы за кінутыя кветкі Паўстанцу на яго апошні шлях Глядзіш на свет з усмешкай вельмі […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША РЭЙТАНА (20.08.1742–8.08.1780) “Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!”– І крыжам ты лёг пад нагамі сваіх землякоў. Вялікае Княства быць цэлым, як […]...