Верш БАЛАДА РАМУАЛЬДА ЗЯНЬКЕВІЧА
(1.02.1811-11.09.1868)
Сярод начы, як выбух, навальніца.
І ты прачнуўся, каб перахрысціцца,
І, падышоўшы ў цемры да вакна,
Глядзіш у дождж, які нібы сцяна,
Па-за якою курганы Айчыны,
Дзе белыя бярозы і рабіны
Чырвоныя, як нашых продкаў кроў.
Ты па Айчыне сто дарог прайшоў
І песні беларускія збіраў,
Дзе золата палёў, і водар траў,
І пыл дарог, і дым начных кастроў,
І слёзы, і каханне, і любоў…
Зноў гром грыміць, бы коціцца каменне
Разбураных фальваркаў, дзе, як цені,
Паўстанцы Каліноўскага начуюць.
Маланкі неба чорнае лупцуюць,
І рассыпаецца дажджу сцяна.
Айчына сумная, але яна
Адна для ўсіх хто тут жыве і будзе,
Як ты жывеш, ды гром не ўсіх тут будзіць
Сярод начы, сярод Айчыны мілай,
Што хутка стане і тваёй магілай…
17.08.2010
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ НОВІКА–ПЯЮНА (27.08.1906-26.08.1994) У небе Айчыны чарнюткія краты, І чэрап у небе-не сонца-плыве. Пры новай уладзе ты зноў вінаваты, Што ты беларусам […]...
- БАЛАДА ІААХІМА ХРАПТОВІЧА (4.02.1729-4.03.1812) Багацце можна ў карты прагуляць, Прапіць, спаліць і з’ехаць у замежжа, Каб прывіднае шчасце там шукаць, А не ў […]...
- БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА (13.10.1847-16.06.1928) Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён, А з тутэйшага люду, які гонар мае, Над якім неба светлага […]...
- БАЛАДА УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ (каля 1029 – 14.04.1101) У Полацкім княстве спакой не жыве- Суседзі імкнуцца твой трон захапіць, І злая іх кроў на […]...
- БАЛАДА МІХАЛА ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА (14.06.1900-21.12.1981) Спяваючы ў Празе, спяваў для Айчыны І ў сэрцы Айчыну, як песню, бярог. Самотна шумелі бярозы, рабіны Над пылам […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ (1.04.1877-14.03.1943) Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць- Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны. А за вакном у […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА (19.06.1924-22.06.2003) Ён вярнуўся дамоў, каб памерці, Як спазнаныя словы сказаць, Што няма і не будзе нам смерці І нятрэба па […]...
- БАЛАДА ЛЬВА САПЕГІ (4.04.1557-7.07.1633) У Ружанах на вуліцы вецер, Нібы воўк, што ў начы заблудзіў, Ля вакон, што да раніцы свецяць, Прыпыніўся, свой […]...
- БАЛАДА ВІТАЛЯ СКАЛАБАНА (5.08.1947-20.08.2011) Ад Бога планіда – знаходзіць імёны і даты, Як цэглу старую, з якой будаваўся наш Храм, Які быў амаль […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- Пра – Паў Ці былА ў Вас маці, ПАвал? Больш патанняў не знайсьці. Нескладанае пытанне. Немаўлята ж Ваш крычыць. Не кідайцеся адразу. Нешта […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ БАГУНА (9.11.1908-17.02.1938) …Ты прыпомніў дарогі Айчыны І не ўспомніў дарогі другой, Ля якой бы бярозы й рабіны Так цвілі невыказнай журбой. […]...
- БАЛАДА ЯКУБА КОЛАСА (3.11.1882-13.08.1956) …Іду ізноў на пляц Якуба Коласа Да постаці паэтавай, да голаса, Які мне чуецца ў бярозавым лісці. Да Коласа, […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА (28.07.1902 – 17.04.1931) Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА (11.07.1932-3.02.1989) У камянях, у бронзе, у граніце Ты пакідаеш цеплыню душы, Як летам неба васількамі ў жыце Пасеена, дзе быць […]...
- БАЛАДА КУЗЬМЫ ЧОРНАГА (24.06.1900–22.11.1944) Зноў турэмная камера сніцца, Як труна, у якой ты жывы. А на вуліцы не навальніца, А вайна каля самай […]...
- БАЛАДА ЯНА КІШКІ (?-26. 07. 1592) У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына Твая, для якой нарадзіўся, жывеш. Шуміць ля дарогі старая рабіна, Карэнні, […]...
- БАЛАДА ЯКАВА НАРКЕВІЧА-ЁДКІ (8.01.1848-19. 02.1905) На рэштках маёнтка лаза і асіны. Але не схавалі яны ад людзей Шляхетнасць і веліч, якія ў Айчыны […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА (РЫБАНЬКІ) (13.06.1702-15.05.1762) У Княстве вялікім вялікія людзі І ты сярод іх з беларускай душой Вялікі і ў свята святое, і […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА (23.04.1934-6.06.2011) Дон Кіхот з навагрудскай зямлі, Беларускай душы абаронца, Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі Ты да нас, бо самотна […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ РАМАНЮКА (3.01.1944-4.09.1997) Твой саламяны капялюш, нібыта німб, Над беларускімі дарогамі плыве Туды, дзе хат гасціннае святло, агні Кастроў, крыжы, што на […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА НАПАЛЕОНА ОРДЫ (11.02.1807–26.04.1883) Ніколі не позна вярнуцца з чужыны Да любае сэрцу самотнай Айчыны І стаць яе славай, якая з гадамі Вышэй […]...
- БАЛАДА ЗАІРА АЗГУРА (15.01.1908-18.02.1995) Камень халодны, нібы вечны лёд, Але ў тваіх руках ён ажывае, Цяплеючы, святлеючы, як мёд У кветках тых, куды […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- Першая навальніца Што за раптоўная навала Мне закружыла галаву. І сярод ночы распачала Дажджу турботную главу. І гаманіла, разважала Сцяной бязлітасных размоў. […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (13.10.1888-15.08.1954) Па Беларусі ў світцы белай, У пыле зорак і дарог Ідзе, задумны, пасівелы, Вандроўнік-мудрых фарбаў Бог. Чароўны кій вядзе […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРОТА (7.11.1896–29.10.1937) На турэмнай сцяне ты прысягу рыфмуеш, А прысяга твая не патрэбна нікому. Табе хочацца жыць і ты ў думках […]...
- БАЛАДА СТЭФАНІІ СТАНЮТЫ (13.05.1905-6.11. 2000) Жыццё і сцэна, сцэна і жыццё З’ядналіся, як рэкі ў акіяне, У сэрцы, што праменіць пачуццём Любові да […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА (7.10.1765-15.10.1833) Радзіма вечная, як неба гэта, З якога, нібы дождж, сыходзіць Бог І ў музыцы жыве, нібыта лета Жыве ў […]...
- БАЛАДА СЫМОНА РАК-МІХАЙЛОЎСКАГА (2.04.1885–27.11.1938) …Жыццё– не каляровы сон, кроў– не вада, І гэта сёння добра разумееш ты. Як пальцы ў кулаку, людская грамада, […]...
- БАЛАДА АНТОНІЯ ЛЯШЧЭВІЧА (30.09.1890-17.02.1943) Ворагам холадна. Ворагі паляць Хаты і Храмы, старых і дзяцей. Паляць усё, ды не спаліцца памяць, Памяць любога агню […]...
- БАЛАДА ВІЦЕНЯ (?–каля 1316) Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца Наперадзе князь на бялюткім кані І меч у яго, быццам бы бліскавіца, І вораг, […]...
- БАЛАДА ПАЎЛІНЫ МЯДЗЁЛКІ (12.09.1893–13.02.1974) “Снілася дзяўчыне…” Янка Купала Снілася дзяўчыне залатое ранне, Снілася дзяўчыне вечнае каханне. Ды нічога вечнага не было й не […]...
- Лівень Чуваць на лузе гром бясконца. За хмары раптам знікла сонца, Мацнейшы вецер тут жа стаў – Да долу гнуў галовы […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...