Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА НАТАЛЛІ АРСЕНЬЕВАЙ

(20.09.1903-25.07.1997)

Далёка, нібыта ад сонца, ад маці-краіны
З Малітвай у сэрцы за родны самотны народ,
Глядзела ў чужыя нябёсы яна, і ўспаміны,
Нібыта вуголле, нібы акрываўлены лёд,
Душу праціналі наскрозь і ў былое вярталі,
У голад, у холад, у дым непраглядны вайны,
Дзе словы, як кулі, і кулі, як словы,
траплялі
І ў сэрцы людскія, і ў крылы жаданай вясны.
А неба было, як было па-над ціхаю Вільняй,
Глыбокім і сумным, як тыя азёры, з якіх
Глядзяць нашы продкі сівыя спакойна і
пільна,
Хоць, часам, у нас і не бачаць нашчадкаў
сваіх.
Ёй сонца з-за хмараў здалёку, як
маці-краіна,
Душу асвяціла на міг, а хапіла-на век,
Каб дрэння думкі расталі, нібыта ільдзіны,
А сонца застыла ў вачах, нібы крыж на
царкве.
…Гады праляцелі, як травы сухія згарэлі,
Але засталіся Малітва і родны абсяг,
З якімі да зорак ляцім і ляцім, як ляцелі,
І слёзы, як зоркі, як вершы, кіпяць у
вачах…

17.09.2003

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА НАТАЛЛІ АРСЕНЬЕВАЙ - Віктар Шніп