Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА

(10.12.1870–30.10.1936)

Варшаваю і Вільняю паміж
Багданава-нібы на Храме крыж,
Куды вяртацца, на які маліцца.
У лёсных травах сцежак бліскавіцы,
Знікаючы, з’яўляюцца ізноў.
І кветкі ў лузе, як спакою кроў,
Віднеюцца і не даюць спакою.
І ты ідзеш з тутэйшаю душою
Чужы і свой, да плачу закаханы
У гэты край, што Богам быў абраны,
Але забыты да пары да часу.
І сонцу ранкам не ўзысці адразу,
Як і табе адразу не прыйсці
Дамоў, дзе ў клёна залатым лісці
І золата тваё таксама ёсць,
Як снег і дождж, і чорная зямля.
Было ўсё тут і будзе ўсё пасля,
Як вернешся здарожаны дамоў
Да затравелых на кладах крыжоў,
Дзе ты ляжыш ля жонкі і бацькоў,
Дзе ты мастак і гэты родны свет–
Як твой, пакінуты з карцінаю, мальберт…

7.08.2006

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА - Віктар Шніп