Верш БАЛАДА ЦІШКІ ГАРТНАГА
(23.10.1887–11.04.1937)
Усё ў былым– і слава, і пашана
І ўжо дарогі больш няма назад.
Ды выбар ёсць яшчэ– быць расстраляным
Ці раптам звар’яцець… І ты– вар’ят,
Але і ў гэтым доме ў вокнах краты,
Як павукі, што ткуць самоту й смерць.
І лекары крычаць, крычаць вар’яты
І можна тут сапраўдна звар’яцець.
А за сцяной вясна ды жыць не хочаш,
Бо немагчыма ў вар’ятоўні жыць,
І ўжо не поўню ў небе бачаць вочы,
Пятлю, якая кліча і гарыць,
Як бальшавіцкі сцяг служыў якому
І пад якім людзей катуе кат.
Не здрадзіў ты Айчыне і нікому
Не здрадзіш. Ты– змагар, а не вар’ят.
І заўтра, як сабаку, закапаюць
Цябе на ўскрайку парка ды і там
Твой чэрап беларускі адшукаем,
Нібы ў начы– бялюткі Храм…
26.12.2007
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА ІААХІМА ХРАПТОВІЧА (4.02.1729-4.03.1812) Багацце можна ў карты прагуляць, Прапіць, спаліць і з’ехаць у замежжа, Каб прывіднае шчасце там шукаць, А не ў […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА (21.05.1928-30.01.1970) У кожным родны слове прыгажосць і сіла, І ў кожным слове кветка-папараць цвіце. І нельга жыць самотна і зусім […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО (19.03.1921-29.07.2004) Ты знайшоў залатую жылу- Гэта наш беларускі шлях, На якім у траве магілы І вуголле ў крыві й слязах. […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (19.10.1890-24.04.1910) Змяёй сціскае горла адзінота І кожны дзень усё мацней, мацней І так, што жыць на свеце не ахвота Сярод […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРОТА (7.11.1896–29.10.1937) На турэмнай сцяне ты прысягу рыфмуеш, А прысяга твая не патрэбна нікому. Табе хочацца жыць і ты ў думках […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА (3.06.1786-16.03.1853) Чырвоная цэгла, нібыта з крыві Людзей беларускіх, якія Айчыне Жыццё аддавалі, казалі: “Жыві… А будзе Айчына, то й нас […]...
- БАЛАДА ЦЁТКІ (15.07.1876-17.02.1916) Ратуючы людзей, сябе не ўратавала Ад тыфусу, нібы ад чорнага агню… Да хаты сцежкі злая ноч пазамятала, І небакрай […]...
- БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА (16 стагоддзе) Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца Царкоўнікі, якім асвета – зло, А не жывое Божае святло, Якому быць […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА АЛЬГЕРДА АБУХОВІЧА (6.08.1840–22.08.1898) Усё аддаў людзям і толькі кнігі З сабой забраў, каб на кватэры жыць У Слуцку, да пары да часу […]...
- БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842) Парыж, як лёд, халодны і чужы. Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму, Каб на тваім, нібыта меч, […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...
- БАЛАДА АДАМА КІРКОРА (21.01.1818-23.11.1886) Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы. А ў музыцы і ў вершах, […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДЫЛЫ (14.04.1880-07.04.1937) Ад родных слоў, ад родных ветлых хатаў, За тое, што ты любіш родны край, Завезлі, як ваўка, цябе ў […]...
- БАЛАДА МІХАЛА ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА (14.06.1900-21.12.1981) Спяваючы ў Празе, спяваў для Айчыны І ў сэрцы Айчыну, як песню, бярог. Самотна шумелі бярозы, рабіны Над пылам […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА БУЛАК-БАЛАХОВІЧА (10.02.1883-10.05.1940) Беларускага войска конніца І сваім, і чужынцам помніцца. Кроў пралітая не змываецца, Ды з крыві выплывае раніца, Наша раніца, […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ (31.07.1802-23.01.1889) У цябе ёсць свой Храм-Беларусь, да якой Ты ідзеш праз паўстанне, вандроўкі, чужыну І святлееш, мацнееш самотнай душой, У […]...
- БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ (7.08.1837-9.06.1863) Як знак невінаватасці – парваная вяроўка, Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю. І сонца над прыціхлай Вільняй божаю кароўкай […]...
- БАЛАДА ВОЛІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА (2.02.1838-22.03.1864) Беларусь-не царам маскоўскім, Беларусь-не варшаўскім панам! Алесь Дудар Што выбраць: волю ці няволю?- Хутчэй для здрадніка пытанне. У змагара […]...
- БАЛАДА АНТОНА СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКАГА (7.02.1892-7.03.1983) Ты сёння паўстанец, а заўтра-святар, А потым ізноўку-вайна і астрог. У Слуцку апальвае хмары пажар І попел, як снег, […]...
- Як стог атавы, летні дзень завершан Як страшна мне не ўбачыць тыя вочы, Ў якіх плывуць хмурынкі даўніх дзён. I сорам Ваш жаночы і дзявочы Разгубленасць […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ (25.02.1920-30.11.2006) Голас сэрца Айчынай пачуты, І калінавых зорак святло Над зямлёю ў заснежаным лютым Да людзей назаўжды прарасло, Каб і […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (29.09.1823–15.09.1862) Там, дзе кветкі цвілі, сёння-пырнік, Сёння пырнік, а заўтра-крыжы. І тутэйшай зямлі сумны лірнік Думу думае-як тут жыць?- І […]...
- БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА (18.08.1891-1939) Еўропу снегам замятае Нееўрапейская зіма. Тваю душу ў кулак сціскае Сырая польская турма, Па-за якою скрыпка грае, Як у […]...
- БАЛАДА ВІЦЕНЯ (?–каля 1316) Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца Наперадзе князь на бялюткім кані І меч у яго, быццам бы бліскавіца, І вораг, […]...
- БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА (19.04.1881-4.02.1931) Халодны пісталет, як чорны лёд, І час такі ж, як чорны пісталет. Ты ведаеш: харошы ў нас народ, Ён– […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА (31.10.1937-12.01.2002) …Ты замкі аднаўляеш на паперы, Нібы ў былое адчыняеш дзверы. А там агонь і кроў там на траве, І […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА (9.05.1900-26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю […]...
- БАЛАДА КУЗЬМЫ ЧОРНАГА (24.06.1900–22.11.1944) Зноў турэмная камера сніцца, Як труна, у якой ты жывы. А на вуліцы не навальніца, А вайна каля самай […]...
- БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ (26.11.1909-16.07.2005) Па Манхэтане гоніць лістоту Вецер сумны, як сумная ты. І не любіш сваю ты самоту, І будуеш з лістоты […]...
- БАЛАДА ЯКАВА НАРКЕВІЧА-ЁДКІ (8.01.1848-19. 02.1905) На рэштках маёнтка лаза і асіны. Але не схавалі яны ад людзей Шляхетнасць і веліч, якія ў Айчыны […]...
- БАЛАДА ЦЭЛЯСТЫНА ЦЭХАНОЎСКАГА (1835-10.01.1906) Улада чужая сама не пакіне Твой край, у якім ёй, як дома, жывецца. І край твой ніколі не стане […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА (20.11.1901-29.10.1937) …А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы І верыў, што здзейсняцца мары твае У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа […]...