Верш БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА
(16.06.1834 – 10.09.1916)
У снягах задрамала світанне,
І паўдня пачынаецца дзень.
Для кагосьці за волю паўстанне-
Гэта кроў, для кагосьці – прамень,
Што асвечвае новыя далі,
За якімі жыве Беларусь.
Ля іконы ты свечку запаліш,
На стале ты рассцелеш абрус
Для гасцей, што не прыйдуць зімою,
Бо дарогі паліты крывёю
І ў фальварку замецены сцежкі,
Што нікуды не выйсці табе.
А ў суседа дымяць галавешкі,
Воран вочы суседу дзяўбе.
І ты дома, нібыта ў няволі,
Малады, адзінокі, сядзіш.
Як ваўку, табе хочацца ў поле
Хоць і сніцца начамі Парыж.
Ды вясна хутка будзе ў Замосці,
І тут жыць, і тварыць будзеш ты.
І ў музей твой з Еўропы ўсёй госці
Будуць ехаць, бы ў Храм залаты.
А пакуль што з-пад снегу світанне
Прарастае, як кроў праз бінты.
І душу тваю паліць паўстанне,
І душу тваю студзяць вятры.
24.08.2009
Ещё вершы:
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (7.07.1796–11.08.1847) За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911) …Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе, А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір. Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе, Бо […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЧАРВЯКОВА (8.03.1892–16.06.1937) “Беларусь беларускаю будзе Ці іначай не будзе зусім Беларусі. І нашыя людзі Не пазнікнуць у людстве чужым З мовай […]...
- БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР (13.11.1806–23.12.1831) Юная графіня, ты не хочаш танчыць, Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх, І не спаць начамі, зоркі ў небе […]...
- БАЛАДА ЯНА КІШКІ (?-26. 07. 1592) У Княстве Вялікім, як сэрца, Айчына Твая, для якой нарадзіўся, жывеш. Шуміць ля дарогі старая рабіна, Карэнні, […]...
- БАЛАДА СЫМОНА КАНАРСКАГА (17.03.1808-11.03.1839) Сонца сакавіцкае крывава З вечаровых выплыла снягоў. Ранішняя Вільня пахне кавай, Як паненка, што ідзе дамоў З вечарынкі, што […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА УЛАСАВА (16.08.1874–11.03.1941) Ужо далёка Менск, далёка Вільня, А сонца ўсё няма і ўсё няма, І быць не можа сонца, бо зіма […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА (10.07.1900-1.11.1984) Мастак-нявольнік вечнай прыгажосці, Якому аж да смерці без спачыну Не маляваць партрэты для кагосьці, А ратаваць славутую Айчыну Ад […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ЧАРНЯЎСКАГА (14.01.1916-22.12.2001) …І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое Апусцілася з неба на нашу зямлю, Дзе адвеку ў пашане сваё […]...
- Малітоўнай памяці Аляксандра Ціхановіча Апошняю песняй, дыханнем Зямлі аддаўся абдымкам Нябёс на парукі. Ты нашай любоўю сябе адмаліў ў Бацкоўскія шчырыя рукі! Ты нашай […]...
- БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА (18.08.1891-1939) Еўропу снегам замятае Нееўрапейская зіма. Тваю душу ў кулак сціскае Сырая польская турма, Па-за якою скрыпка грае, Як у […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (2.10.1819-21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА (6.07.1937-8.05.2005) Калючы дрот у нашае крыві, Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых. І ты, як можаш, з ім так […]...
- БАЛАДА ЯКАВА НАРКЕВІЧА-ЁДКІ (8.01.1848-19. 02.1905) На рэштках маёнтка лаза і асіны. Але не схавалі яны ад людзей Шляхетнасць і веліч, якія ў Айчыны […]...
- БАЛАДА ЯЎСТАФІЯ ТЫШКЕВІЧА (18.04.1814-8.09.1873) Устаўшы рана, зноў зямлю капаеш, Ды ў курганах сівых не клад шукаеш, А-Беларусь, што тут была і будзе… І […]...
- БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА (1842(?)-26.06.1863) На белых травах кроў і кветкі на крыві, І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш, І спадзявання ўжо […]...
- Аб. 3206 Я калышу тваю душу ты спаць не хочаш да св1тання маучу – 1 спадзяюся, яню я у гэту ноч закалышу […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО (19.03.1921-29.07.2004) Ты знайшоў залатую жылу- Гэта наш беларускі шлях, На якім у траве магілы І вуголле ў крыві й слязах. […]...
- БАЛАДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ (8.09.1514) Не вясна, ды Крапіўна ля Воршы, Як з палону, ідзе з берагоў. І крыляе над ёй чорны коршак, Бо […]...
- БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842) Парыж, як лёд, халодны і чужы. Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму, Каб на тваім, нібыта меч, […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ ТАРАСАВА (10.10.1940- 20.03.2010) З-пад снегу праразаюцца дарогі, Як праз туман віднеюцца крыжы. Крыжоў, нібыта лесу, густа, многа, Але шчэ болей без […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- Імя Праз гонi мiлыя здаля Глядзiць радзiмая зямля, Дзе ты глядзеўся у нябёсы I ў рэчку з возерам змаля. Туды вядзе […]...
- БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ (1.05.1931-19.11.2008) На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет Табе ўжо болей, у […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- Мая душа Мая душа, нібы анёл, У чысціні і прыгажосьці Чакае волі і дазвол Ляцець у вырай да кагосьці. А зараз кропляй […]...
- БАЛАДА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА (8.01.1892–29.11.1938) Слова да слова, як цэгла да цэглы– Так беларускі будуецца Дом. Колькі ў падмурак яго з нас палегла! Колькі […]...
- БАЛАДА АНТОНІЯ ТЫЗЕНГАЎЗА (1733 – 31.03.1785) Для краю тутэйшага, а не для ўласнае славы Будуеш палацы, купляеш друкарню і кнігі Друкуюцца, хоць вырастаюць […]...
- …ты говорил вместе и навсегда Слоў лішніх не гавары. Ты чуеш – голас мой знік нідзе Толькі нідзе, дзе без цябе, дзе не вярнуць. Ноч […]...
- БАЛАДА МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА (7.10.1765-15.10.1833) Радзіма вечная, як неба гэта, З якога, нібы дождж, сыходзіць Бог І ў музыцы жыве, нібыта лета Жыве ў […]...
- БАЛАДА АДАМА МІЦКЕВІЧА (24.12.1798–26.11.1855) У Завоссі залатая восень, А халера ў залатым Стамбуле. І табе ўжо не прыйсці ў Завоссе– Смерць цябе, паэт, […]...
- БАЛАДА ЦЭЛЯСТЫНА ЦЭХАНОЎСКАГА (1835-10.01.1906) Улада чужая сама не пакіне Твой край, у якім ёй, як дома, жывецца. І край твой ніколі не стане […]...
- БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА (8.11.1883–23.01.1938) Дзень адыдзе ў небыццё Па чырвоных кветках смерці. Верыць жа табе ў жыццё І казаць народу: “Верце!” І на […]...
- БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА (13.10.1847-16.06.1928) Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён, А з тутэйшага люду, які гонар мае, Над якім неба светлага […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (СІРОТКІ) (2.08.1549 – 28.02.1616) Абсягі Вялікага Княства з табою, Як продкаў тваіх у табе жыве кроў. Каменне і травы й […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ (31.07.1802-23.01.1889) У цябе ёсць свой Храм-Беларусь, да якой Ты ідзеш праз паўстанне, вандроўкі, чужыну І святлееш, мацнееш самотнай душой, У […]...
- БАЛАДА АНТОНА СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКАГА (7.02.1892-7.03.1983) Ты сёння паўстанец, а заўтра-святар, А потым ізноўку-вайна і астрог. У Слуцку апальвае хмары пажар І попел, як снег, […]...
- БАЛАДА УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ (каля 1029 – 14.04.1101) У Полацкім княстве спакой не жыве- Суседзі імкнуцца твой трон захапіць, І злая іх кроў на […]...