Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВЯСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ

Калi паводка усiх знясе
I снег апошнi ушчэнт расплавiць,
Мне будзе радасна у вадзе,
Якая хату мне заплавiць.

I адзiчэлы, i нямы,
Душой злаулю я венчык шчасця,
Якi не бачыу у зiмы,
Якi разломвалi на часткi…

Цяпер вiтаць мне сiнi свет!
Ляцець вадой у час адлiгi!
I не пакiнуць нават след
Ад самай тонкай, беднай крыгi!


Верш ВЯСЕННЯЕ ШЧАСЦЕ - Віктар Шаціла