Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На папяровыя адзеньні

На папяровыя адзеньні
Чапляю гузікі дрымоты
І зораў-літараў падзеньне
Не выклікае мар ахвоты.

Пачуцьцяў дробныя імгненьні,
Штыхі сумневу, кволасьць цела,
Муры задушнага скляпеньня
І храпы вуліц звар’яцелых.

Мадэрнаваныя героі,
Усэксапіленыя лэдзі,
Ня вам стаяць перад гарою
Валадара жыцьця й сьмерці.

Вайна! даволі спаць, суседзі!
Ты чуеш?.. вецер з пекла золкі.
Скруці драпежнага вядзьмедзя,
Скачы да ранішняе зоркі.

Трапяткіх сэрцаў заміраньне,
У грудзёх зацішай асалода.
Доўгачаканае вяртаньне
Да ўпадабанае свабоды.

У места лашчыцца надзея,
Сьвятло праспэктаў залатое.
Вякоў няспынная падзея,
Ерусалімскіх брамаў мроя.

Па вокнах таньчыць неба крок,
Чытаю промнямі пасланьне:
Ты жыў ня выпадкам, знарок,
Трываў і верыў у змаганьне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На папяровыя адзеньні - Ветразь