Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У МАЁЙ КАМПЕТЭНЦЫІ

У бакале шампанскае пеніцца,
Шакаладам закусваю горыч.
Адаб’ю я цябе ад саперніцы,
Ад зямных і нябесных зорак.

Адваюю ад спраў аж да пенсіі,
Заваюю і сэрца, і старасць…
Ну, чаму не ў маёй кампетэнцыі
Пра адзінага ў свеце марыць?


Верш У МАЁЙ КАМПЕТЭНЦЫІ - Вера Буланда