Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕЗЯМНАЯ

Х. А.

Прыадчыняцца дзверы,
Парушыўшы цішыню.
Я – у тваёй кватэры
Без дазволу і без агню.

Прайду ля цябе неўпрыкметкі
І ў крэсле тваім засну.
А ты ля ног маіх кветкі,
І радасць, і ўсю вясну

Раскінеш… Запаліш засню
І… залюбуешся мной!
Такою па-хатняму шчаснай,
Звычайнай і незямной.


Верш НЕЗЯМНАЯ - Вера Буланда