Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крынічка мая дарагая

Крынічка мая дарагая,
Куды ад мяне ты ўцякаеш,
Не хочаш, напэўна, сказаць,
Дзе шчасцейка мне адшукаць?

Якое так шчыра чакаю,
Як лепшую страту, гукаю,
Чаму, як пад вейкай сляза,
Не хочаш нічога сказаць?

Крынічка мая залатая,
Старонкі юнацтва гартаю,
Але як рачулкі ваду
Яго не вярну, не знайду.

Крынічка ў тумане блукае,
Спяшаецца і не жадае
Зноў мне пра цябе расказаць,
Каб высахла ў сэрцы сляза.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крынічка мая дарагая - Вера Буланда