Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб была я чараўніцай

Каб была я чараўніцай,
Рыхтавала б слодыч,
Перастаў бы ты мне сніцца,
А стаміўся б побач.

Па расе б з табой прайшлася –
Дзе твая там сцежка?
Каб другой не засталася
Любых воч усмешка.

Разарвала б павуціну
Домыслаў і сплецен,
Каб ты быў са мной адзіны
На ўсім белым свеце.

Ну, чаму ж не чараўніца,
Не твая я фея?
Толькі лёсу пакарыцца
Я пакуль не ўмею.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каб была я чараўніцай - Вера Буланда