Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крок

Навошта мой кранаеш сон?
Ў ім шчасных дзён згубілась рэха,
Яно мінулым б’е па стрэхах,
Бы на маіх хаўтурах звон.

Сьвятло з адтуліны душы
Як злодзей, зь вязьніцы на волю
Ірвецца зноў насустрач долі,
Каб ўгледзець сэнс яе вышынь.

Свой шлях, што розум не ўсачыць,
Знайсьці ці дам я сэрцу рады?
Няхай ня ведаў бы ён звадаў,
Як птушка, хай угару ляціць.

Уцяміць толькі б аднае,
Што недарэмна зьніч згасае.
Зрабіць пасьпець скрозь цемры зграю
Той крок, якога не стае.


Верш Крок - Вецер Перамен