Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як стог атавы, летні дзень завершан

Як страшна мне не ўбачыць тыя вочы,
Ў якіх плывуць хмурынкі даўніх дзён.
I сорам Ваш жаночы і дзявочы
Разгубленасць маю бярэ ў палон.

Сябе, як той агонь патухлы, грэю,
Лаўлю з трывогай кожны сумны ўздых,
Ці ў водмаладзь іду, а ці старэю,
Што хочацца абдымкаў маладых?

Мне Вашага паўслова дастаткова,
Каб я згубіў развагу і спакой.
I галава мая ў пятлю гатова,
Развязаную Вашаю рукой.

Свой лёс цяпер нялёгка перайначыць.
Я хоць надзею кволую тулю.
Дазвольце слухаць Вас, дазвольце бачыць,
Дазвольце не спяшацца – у пятлю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як стог атавы, летні дзень завершан - Васіль Зуёнак