Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі чалавека тварыў

Калі чалавека тварыў,
Зусім, пэўна, Бог не хітрыў,
А проста па мудрасьці боскай
Рашыў, што ўсё ж гэтак проста,
І што яшчэ тут тлумачыць, –
Хіба можа быць іначай?!
Стварыў – значыць, гэтак трэба, –
На радасьць зямлі і небу…
Пладзіся і размнажайся,
І меней аб сэнсах пытайся.
Ды мудрасьцю з Богам цягацца
Ня змог чалавек – і пытацца
З хвіліны тае не стамляецца:
Навошта на сьвет ён зьяўляецца?..
О бедны клёк чалавечы!
Яшчэ адзін клопат на плечы
Тварцу… бо ня меў падазрэньня,
Што розум яго тварэньня
Патрапіць у гэтакі венцер:
“Пытаньне жыцьця і сьмерці”…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі чалавека тварыў - Васіль Зуёнак