Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мясцовая цемрашалка Наследаванне Якубу Коласу

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Выцягнуў ён маму
У кнігарню з дому.

— Мамачка-галубка!–
Просіць сын так міла.–
Можа б, ты мне кнігу
Коласа купіла

— То ж па-беларуску!
— Вось і добра, мама,
Разумею мову
Родную таксама.

(Два разы на тыдзень
Вучым яе ў школе…)
— Не куплю, сказала,
Не панятна, што лі?!

— Мамачка, матулька!
Чуць сынок не пласча.–
Мо шкадуеш грошай?..
Вырасту — аддзячу.

— Толькі паглядзеце,
Што чаўпе назола!
Ну ж і дабяруся
Я да вашай школы!..


Верш Мясцовая цемрашалка Наследаванне Якубу Коласу - Васіль Жуковіч