Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У пакоi пустым

У пакоі пустым ты аголенай снілася мне.
Знаю я што распуста і нельга, ды што з гэтым зробіш,
Ты стаяла так блізка, што сэрца ніяк не спатоліш,
Мы адказ не трымаем за тое што робіцца ў сне.
Ўсё бліжэй і бліжэй твае вусны і словы “не трэба”,
Ну а я не магу адрачыся ад зорнага неба,
Бо ў вачах тваіх цэлы сусвет адчыняецца мне,
У якім я ніколі яшчэ па-сапраўднаму не быў.

Гэта водар кахання і можна рукой дакрануцца,
Улюбёная, як жа баюся я зараз праснуцца,
Як баюся праснуцца на ложку старым і пустым…
Ты растанеш як цень, што знянацку святло загубіла,
У пакоі маім стане цёмна, халодна і сыра,
Нібы ў цэкрвы, што колісь была яшчэ месцам святым,
А цяпер як магіла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У пакоi пустым - Васіль Гардзіёнак