Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нью-Ёрк

Нью-ёрк –
гэта помнік гарадам
гэта –
ТА-ДАМ
гіганцкая рыба
у якой луска ад зьдзіўленьня
паўстала дыбам
і ўсё што дагэтуль было дымам
знайшло агонь які яго нарадзіў

Пена шампанскага
пераплаўленая ў метал
шкляныя рэкі
запушчаныя ўгару
і тое пра што ня скажаш ксяндзу
тут выкладаеш таксісту

І нават час ідзе з аншлагам
калі пад агульны ох і ах
з чорнага капелюша
хвастаты маг
вымае нью-ёрк
за вушы хмарачосаў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нью-Ёрк - Вальжына Морт