Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я шукаю

Я шукаю цябе, мае шчасце.
Мо, згубілася ты ў лясах?
Можа, вецер паспеў цябе скрасці?
Мо, у птушыных знайду галасах?…

Калі чуеш мяне, адгукніся
Той бярозкай, што ў полі стаіць,
Светлым промнем мне ранкам вярніся.
Аб табе мае сэрца баліць.

І цнатлівасць пялесткаў рамонкі-
Напамінак шчымлівых начэй,
І расчуленай рэчкі ў гамонцы
Бачу я пару сініх вачэй.

Правядзі ты мяне той сцяжынкай,
Дзе сустрэцца змаглі б мы з табой.
Скалыхні ў прывітанні галінкай
Толькі мне на хвілінку адной.


Верш Я шукаю - Валянціна Владава