Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святая праўда

Дарэмна мяне ўсе ўшчуваюць, даволі.
Я праўду кажу, толькі праўду, не болей.
Ды толькі за праўду заўседы каралі,
Яе не любілі ніколі, зганялі.

Лухту са знявагай страчалі, як госцей,
А праўду-за дзьверы, кідалі ей косці.

Але ўжо тады не была б яна праўдай,
Каб рукі злажыла, бо праўда-упартасць.

Ідзе па дарогах і мерзне ў полі,
Ды ўсе яна йдзе, знаць, такая ўжо доля.
І ногі ў кроў усе свае пазбівае.
Не жаліцца, йдзе, яшчэ песні спявае.

Пастукае мне яна ноччу ў дзьверы-
Я ей адчыню, бо чакаю і веру.
Сястра яна мне, гэта праўда святая,
Радней за яе я нікога не знаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Святая праўда - Валянціна Владава