Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праменьчык пяшчоты

Я табе ўсміхаюся,
Яркі праменьчык пяшчоты!
Аніякай работы:
Ля сонейка так завіхаюся,
Што ляцяць карагоды
Вібрацыяй… Пацеркі-ноты
Не на жарт разгуляліся –
Песняй расклаліся…
Хто ты?!
Мой праменьчык пяшчоты,
Я сэрцам табе ўсміхаюся!


Верш Праменьчык пяшчоты - Валянціна Драбышэўская