Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Анёлачку

Усміхніся, анёлачак мілы,
Асвяці чысцінёю пакой –
Трапяткія бялюткія крылы
Па жыццю панясуць нас з табой

Над палеткамі, рэкамі, гаем…
Ты прыслухайся: у цішыні
Салавейка пяшчотна спявае
Для дзіцячай тваёй дабрыні!

Усміхніся – і сонейка ўзыдзе,
Па вясёлцы пакоціцца ў май!
Калі нават прачнешся ў крыўдзе,
Ты усмешкай свой дзень пачынай!

І пакрочыць яна па планеце…
Асвяці! Асвяці! Асвяці!
А калі ўсміхнуцца ўсе дзеці,
Стане светла ў кожным жыцці!

Усміхніся, анёлачак мілы –
І зайграе ад шчасця Зямля!
Трапяткія бялюткія крылы –
Гэта вера-надзея твая!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Анёлачку - Валянціна Драбышэўская