Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У вышыні пустой

У вышыні пустой
трывожна маім самотам.
Паэт – гэта той,
каго зразумеюць потым.

Паэзія – неспакой,
што шэпчаш нябёсам употай.
Паэт – гэта той,
каго зразумеюць потым.

Паэзія – вадапой:
для душаў сасьмяглых дотык.
Паэт – гэта той,
каго зразумеюць потым.

І голас душы парой
кіруе нябёс палётам.
Паэт – гэта той,
каго зразумеюць потым.


Верш У вышыні пустой - Валерыя Кустава