Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне сьняцца сны

Мне сьняцца сны…
я сьнюся снам.
Праз сіта дзён нас лёс цярушыць.
Але стаю – мяне ня зрушыць
да часу, калі зрушу сам.

Смуга хавае далягляд
ды я упарта спадзяюся –
адчущшы, што ідзем назад,
павернем усё ж да Беларусі!


Верш Мне сьняцца сны - Усевалад Сьцебурака