Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Травень рассыпаў на неба

Травень рассыпаў на неба-
схіле зоры карцеччу. Вечар
хіліцца ў ноч. Дыяментаў гушчар
травень рассыпаў на неба.

Вочы твае ахінаюць неба-
чныя крылы кладуцца на плечы –
Травень рассыпаў на неба-
схіле зоры карцеччу. Вечар.


Верш Травень рассыпаў на неба - Уладзімір Плавінскі