Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зад

Еду я ізноў на дачу,
Сутнасць каб спазнаць свабод,
Сярод барахла і срача
Пах жыццёвы і смурод.

Сотак пяць у маім актыве:
Агарод, вішнёвы сад
І ў рэальным пазітыве
Усіх суседак розны зад.

Калыхнулася вялікім
Валькі моцная карма,
Да заходу і не знікне, –
Пустазелля, – жыў дарма!

З опернага вось Алены
Ляжкі дзве тырчаць тырчком,
Карані шукае хрэну, –
Безмужыцкі Ленкін дом.

Вось Марыськін, Кацькін, Светы,
Вось Ларыска ў негліжэ, –
Кожны са сваёй прыметай!
З незнаёмымі – цяжей.

Хто сказаў “неэстэтычны”
Гэты нелексічны рад?
Спецыфічна паэтычны,
Той жаночы дачны зад!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зад - Уладзімір Пілінога