Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньская маркота

Для слёз не хопіць і вядра,
Калі маркота і хандра
Рыдае ў голас.
Ганю вяршэнства смутка ўдаль
І спліна дажджавую сталь…
Сівее волас.

І смутак цяжкае ступнёй,
На горла ступіць мне нудой,
Без апраўдання…
Я меланхолію пішу,
Уздых цяжкі, але ж я дышу
Праз сэнс вагання…
29.11.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньская маркота - Уладзімір Пілінога