Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гусак і Свіння

Зусім абрыдла Гусаку
Наранку тупаць на раку,
Пялёскацца дзень цэлы,
А ўвечары дамоў
Ад рэчкі тупаць зноў.
Ды й Гуска патлусцела,
Нялёгка ёй хадзіць на рэчку дзень за днём,
Хаця яна і любіць пакупацца.
I вось рашыў Гусак за працу ўзяцца, –
Зрабіць каля парога вадаём.
I не грамадскі, камунальны,
А свой, уласны, персанальны,
Ля хаты вадаём пабудаваць.
“Каму ж капаць? –
Спытала Гуска. – Ты ж не ўмееш”.
“Ат, што ты разумееш! –
Гусак ёй адказаў. – Патрэбна змазгаваць…
Не ўмею? – Ліха ў тым не бачу:
Не кожны сам сабе будуе дачу.
Хаўрусніка патрэбна падабраць.
Ды з кім схаўрусіцца? – Задача…
Звязацца з Бугаём? – Не пойдзе на хаўрус.
Капае добра Трус,
Але малы. I год мінецца
Пакуль ён дакапае. Давядзецца
Схаўрусіцца, напэўна, са Свіннёй”.
“Не, з ёю кашы ты не зварыш, –
Гусак Свінні спрадвеку не таварыш.
Ну як дамовішся ты з ёй?”
“Ого! Дамоўлюся на дзіва!
Твой, любая, Гусак не просты, асаблівы,
Дамовіцца з любой Свіннёю ўраз.
Ёй што патрэбна? – гразь. А нам – вадзіца.
Вось мы і зможам пагадзіцца”.
Прайшоў якісьці час.
I сапраўды, у дзень пагожы, ясны
Свіння разрыла двор калгасны…

Што свінні ёсць між нас,
То усумніцца ў факце,
Напэўна, могуць толькі дзівакі.
Але не пазвяліся й гусакі,
Якія з гэтымі свіннямі у кантакце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гусак і Свіння - Уладзімір Корбан