Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропка апоры

Пажаданая свабода
ні дала больш, ні ўзяла.
Прамяняў палон на кола
за кратамі збегшы ў я.

І нікому не патрэбны,
бо свабодны ад клапот,
па якія людзям бегчы
не дае бясспрэчна лёд.

У лядоўні апынуўся,
бо замерзла і вада,
што нясла апошняй думку –
Дзе пячэ – там цеплыня.

Але што ей да гарачых,
калі ты яе спыніў?
Калі ты скраў яе страты,
і сабе ж іх, так згубіў.


Верш Кропка апоры - Уладзімір Кабердзін