Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зорачка надзей

Як мары адбываліся ва ў сне,
Застаўся ад маленства ўспамін.
Надзеі зорка зіхацела мне,
Кудысьці лятучы з вышынь.
Няма ўжо даўно тых сноў,
Што сніліся з маленства мне.
Ды спадзяваюся, ізноў
Та зорачка мая зіхне.

Дзе жа ты, дзе, зорка надзей,
Зіхні праменьчык залаты!
Каб зьберагчы нас ад бяды,
Вядзі скрозь цемру, праз гады.

Ляпёсткі ад рамонкаў адрываў,
Усё спадзеючыся на любоў.
Ужо колькі мітусіўся ды кахаў,
А ўсё чакаў чагосьці зноў.
Калі ў самоце ды журбе
Гадаў ужо проста на жыцьце,
Дык зорку выбіраў сабе
І акунаўся ў забыцьцё.

Дзе жа ты, дзе, зорка надзей,
Зіхні праменьчык залаты!
Каб зьберагчы нас ад бяды,
Вядзі скрозь цемру, праз гады.

Ды толькі ў начы, здаецца мне,
Я на яе гадаю не адзін.
Таму, калі пашчасьціць, калі не,
Як тая падае з вышынь.
Вось зорачка маіх надзей
Зіхне, і ўжо ляціць з нябёс,
І праз імгненьне ўпадзе.
А хтосьці там згадаў на лёс.

Дзе жа ты, дзе, зорка надзей,
Зіхні праменьчык залаты!
Каб зьберагчы нас ад бяды,
Вядзі скрозь цемру, праз гады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зорачка надзей - Уладзімір Гуткоўскі