Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зязюлька

ЗЯЗЮЛЬКА

Улетку песню на дзве ноткі,
Разносіць рэха па бары.
Аб тым, што стала ноч кароткай,
Што нехта луг касой пастрыг.
Пауз рэчкі ідзеш, ці у гулкім лесе,
Шукае хтосць каго – ку-ку.
Крок ступіш і не зварухнешся,
Чытаеш лёс у адным радку.
Спытаеш – колькі?- дык цыганкай,
Запэуніць што з дзесяткау тры.
А калі менш, то для падманкі,
Ей абы жарт з табой тварыць.
А зажадаеш лепшай долі,
Ей не шкада, пачне з нуля.
Ку-ку!- і рэха з ветрам вольным,
За лес у хованкі гуляць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зязюлька - Уладзімір Гайдук