Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свінарка

СВІНАРКА

Мне знаемая Прузына,
Ідзе на працу балярынай.
Зграбнаногая, на шпільках.
Павадок, сабака Філька.
Падмалеваныя вочы.
Не жанчына-фея крочыць.
На губах-ну кветка ружа.
У “прыкідзе” і без мужа.
Не пазногці кіпцюры,
Санцыметры мо па тры.
Міні верх і міні ніз,
Не прузына-а сюрпрыз.
Рот адкрыеш, не маргнеш
Пройдзе, дых перавядзеш
Уся у гонары і шпаркасць,
Так на працу ідзе свінарка.
Боты там надзене з гумы,
Да свінячага парфуму.
Вось вам імідж, яркасць
Ад мясцовае свінаркі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Свінарка - Уладзімір Гайдук