Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сані

САНІ

Месяц сыпле серабро,
Па зімовых далях.
І здалек відаць, ажно,
У ноч імчацца сані.
У бездарожжа, напрасткі,
Ім нішто суметы.
У моцных цуглях рысакі,
Санкі у палеце.
Снег пад санкамі рыпіць,
Быстрыня у грывах.
Хоча далі усе скарыць,
Тройка слуг імклівых.
Ветру мчыцца уздагон,
Вось яго мінае.
З пад капытау перазвон,
Куляй мчацца сані.
Аж усе вакол дрыжыць,
Ад натугі гэтай.
Паглядзіш, захочаш жыць,
Дыхаць тым паветрам.


Верш Сані - Уладзімір Гайдук