Верш Залатая, асенняя раніца
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
і ніяк не дастане да дна…
Мітусіцца лісцё па аселіцы,
як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І узвее яна, і пасцеліцца,
распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі беражыстыя,
не стрымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён,
і разгортваецца каля дрэў.
Прытулі, прыхіні на апошняе
і згадай гэты дзень залаты,
што над пушчай, згалелымі пожнямі
рассыпаў залатыя лісты.
Рассыпаў і раскідваў прыгоршчамі
на акрасу, на жаль, на ўспамін.
Развітальная хвіля найгоршая,
яна можа і сэрца спаліць.
Не бядуй, не гаруй – пад цяжарамі
мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,
з-за балота мігціць, за выгарамі
прамяніцца пярэстая гаць.
Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:
я прыйду, я вярнуся ізноў.
Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,
як для тых засмучоных лістоў.
Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою – бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
кармазынам гарыць небакрай…
Ещё вершы:
- Ну і раніца – уся з’інелая! Ну і раніца – уся з’інелая! Па калені загрузла ў снег I настыла снягуркаю белаю У чароўным і дзіўным сне. […]...
- Залатая мяцеліца Неяк проста не верыцца Ў чарадзейства без слоў. Залатая мяцеліца Ад бяроз і дубоў. Зноў за хмаркаю лёгкаю Цень плыве […]...
- Залатая Беларусь Маіх продкаў бацькаўшчына, Беларуская зямля, Вечна расцвітай, краіна, Ды пад песняй жураўля. Залатая Беларусь, За цябе Багам малюсь, Вечнага прашу […]...
- Ноч асенняя дыктавала Ноч асенняя дыктавала Незнаёмыя вершы мне… Еўфрасіння і Янка Купала Адлюстроўваліся ў акне. Так сабраліся сёння разам На пісьмовым адным […]...
- Вясёлкавая раніца Вясёлкавыая раніца… ************************* Вясёлкавая раніца – Як быццам, на заказ! То сакавік стараецца Спавіць пяшчотай нас. Сясцёр, жанок, каханых, Бабуль, […]...
- Цуда-раніца Я думай заняты з відна да змяркання: Шукаю, сяброўка, табе параўнання. Цябе велічаў бы я яснай заранкай, Ды ўсім яна […]...
- Заспаная раніца мжыстая Заспаная раніца мжыстая, На фарбы і гукі скупая. Нібыта сцяжынаю мшыстаю, Прыціхлай зямлёю ступаеш. I вёдры прыглушана бразгаюць Каля адсырэлае […]...
- Закружыла восень залатая Закружыла восень залатая сонечнай лістоты карагод. Цёплы поўдзень журавоў склікае: – Гэй, хутчэй, крылатыя, ў палёт! Вецер з поля холадам […]...
- Доля мая, ахвярная Ўсё, што павінна – здзейсніцца Што не павінна – не Йсці праз вароты цесныя Наканавана мне Йсці мне сцяжынкай вузкаю […]...
- Ноч і раніца 1 Стаю адзін над папялішчам, Не мною спаленых надзей, Стаю, Як лішні, Што ў схіме доўга сірацеў. Мне аплявух мой […]...
- Травень рассыпаў на неба Травень рассыпаў на неба- схіле зоры карцеччу. Вечар хіліцца ў ноч. Дыяментаў гушчар травень рассыпаў на неба. Вочы твае ахінаюць […]...
- Асенні вецер Закляклы вільготны вецер Прытулку нідзе не мае. Вачыма ваўчынымі свеціць Асенняя ноч нямая. Спяваць ён і плакаць мусіць. Смутак – […]...
- ВІТАЮ ВЯСНУ ВІТАЮ ВЯСНУ Першы дожджык прайшоў І запахла вясной; На душы харашо – Абудзіўся ад сноў. Сноў зімовых, былых, Што марозілі […]...
- Раніца вясною Ціха ў полі, ціха ў лесе, А ні шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок. Як бы срэбраны […]...
- Летняя раніца Сонца сарамліва зазірнула ў вокны хаткі на лясной паляне, потым асмялела – агарнула стройную сасонку прамянямі. I ад сну начнога […]...
- Раніца Раней за сонца ўстану рана я. Крылаты золак не прасплю. Прайдуся сцежкамі крамянымі ўлюбёная ў сваю зямлю. Прамчуся за вятрамі […]...
- Калядная раніца Сонца сёння ізноў уздымаецца ўгору, Пасылае пагляд да паўночных шырот, Дзе так многа ўчынілася ўвосені гора, Покуль людзі жылі без […]...
- Шукаць, знаходзіць, зноў губляць Шукаць, знаходзіць, зноў губляць… Няспынна дні плывуць імкліва. Як лісце з дрэва абляцяць, Шчасця кароткага хвіліны. Ўсё з чыстага ліста […]...
- СУНІЧНАЯ РАНІЦА Над бліштастаю расою, На краю Зямлі, бы блізка, Хоць дастань яго рукою, Шыльда-месяц вісіць нізка. З-за спічастай сцяны лесу Сонца […]...
- Асенняя навальніца Услала пажоўклае лісце дарогі, Буслам ужо Афрыка цёплая сніцца. I раптам прыйшла, прыпазніўшыся трохі, Да нас навальніца. Варочае восень цяжкія […]...
- Асенняя непагадзь Гарызонт сасоннікам расчэсвае Ветрам раскудлачаныя хмары, Залівае лістапад яшчэ свае Ўчора палымнелыя пажары. За акном ні проблеску, ні просіні, І […]...
- Асенняя мелодыя Вецер асенні на струнах дажджу Грае мелодыю ростані з летам. Шэраму небу, свайму слухачу, Хоча запомніцца новым куплетам. Колькі тых […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА БУЛАК-БАЛАХОВІЧА (10.02.1883-10.05.1940) Беларускага войска конніца І сваім, і чужынцам помніцца. Кроў пралітая не змываецца, Ды з крыві выплывае раніца, Наша раніца, […]...
- Жыта Бясконцай вечнасці хвіліна. Запомніце яе і зберажыце: I ты, мая асенняя каліна, I позні васілёк у спелым жыце. Як першае […]...
- МАРОЗНАЯ РАНіЦА Полымя ў пячы гудзіць, Дзед на зэдліку сядзіць. Зложаны ў радок паленцы, Зіма зноў не мае сэрца. Блішчыць няпоўная луна, […]...
- Ціхая вада рые берагі Ціхая вада рые берагі, Быццам мае годы за вадой сплылі, На якіх я змалу борздзенька падрос, Вышай белых санак, бацькавых […]...
- ХІБА ВОСЕНЬ ВІНАВАТА Хіба восень залатая вінавата, Што туманам ноч заслала берагі, Што лугі шалёна пахнучыя мятай Зацерушаць хутка белыя снягі. Не шукайце […]...
- Летняя раса Як брыльянты, рассявае Ночка летняя расіцу, Туманамі спавівае Луг зялёны над крыніцай. А як раніца настане, Бліскі сонца загуляюць, – […]...
- За ноч мароз усё За ноч мароз усё змарозіў, Пакрыў бялюткім палатном, Рассыпаў гравій па дарозе Адным цянюткім рукавом. Паціху сонца прыгравае І плача […]...
- Мы – самыя, самыя, самыя! Мы – самыя, самыя, самыя! У нас – найхутчэй, найвышэй! Такою крыклівай рэкламаю Нам білі штодня між вачэй. Нямала было […]...
- Я дыханнем цябе абаўю Я дыханнем цябе абаўю, Зберажы гэты промень, і лета, I жаноцкую рэўнасць маю, За якой чысціня на паўсвета. Я не […]...
- КУРАПАТЫ Памятай, злыдні ня маюць сумлення. У іх сэрцах лед і камень Яны могуць дзяцей пакрыўдіць Яны могуць “стрэліць” у маці. […]...
- Апалогія Быццам адзінокі, Быццам я ў цьме… Крочу я да шчасця, Крочу я ў сне… Быццам снегам белым, Быццам сонца свет […]...
- Палет свінні Палет свінні Жарт Свіння за вескаю бруд рыла. Нарыла скарб – купіла крылы. І над зямлею колькі сілы, Бы непрытомная […]...
- Дарагая… Каханая Дарагая… каханая… залатая… Ці ты чуеш, як цяжка мне? Можа косы твае расплятаюць там далёка, далёка дзесь… Не магу расказаць […]...
- Сонца купаецца ў соснах Сонца купаецца ў соснах, Скінуўшы з плеч аблачынку. Выткала ночка на кроснах Тонкую ніць-павуцінку. Травы ў маўклівым спакоі Нізка схілілі […]...
- Не звяртай увагі Не звяртай увагі, любы, на мяне. Ведаю, што шчасце нас з табой міне, Прабяжыць сцяжынкай вузкай ля вады. Мы ж […]...
- Поўдзень Вабіць поўдзень цеплынёю Сонечнымі днямі, Першазданнасцю сваёю, Сінімі гарамі, Аб якія б`ецца мора Хвалямі крутымі, І ныраюць з неба зоры […]...
- Промні надзей Промні надзей.. **************************** Вясна заранне завітала. Сышлі марозы. І тады Яна зайграла, заспявала І ўсіх пазбавіла нуды. Праменьчык сонца над […]...
- Чаканне Новага года Па ўсёй краіне выпаў снег, І мы чакалі змены года, Раптоўна час пацішыў бег- Адпачывала ўся прырода. Мы захаплялісь хараством […]...